Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

археагра́фія, ✂, ж.

Гістарычная навука, якая займаецца апісаннем і выданнем пісьмовых помнікаў мінулага.

|| прым. археаграфічны, ✂.

археало́гія, ✂, ж.

Навука, якая вывучае гісторыю, быт і культуру старажытных народаў па рэчавых, матэрыяльных помніках, што захаваліся да нашага часу.

|| прым. археалагічны, ✂.

  • Археалагічныя раскопкі.

архео́граф, ✂, м.

Спецыяліст па археаграфіі.

архео́лаг, ✂, м.

Спецыяліст па археалогіі.

архі...

Прыстаўка, якая абазначае вышэйшую ступень чаго-н., напр. архімільянер, архіважны, архірэакцыйны.

архібі́скуп, ✂, м.

Духоўнае званне (каталіцкае), сярэдняе паміж епіскапам і мітрапалітам.

|| прым. архібіскупскі, ✂.

архіва́рыус, ✂, м.

Супрацоўнік архіва, хавальнік архіва.

архіві́ст, ✂, м.

Спецыяліст па архіўнай справе.

|| ж. архівістка, ✂.

архідэ́я, ✂, ж.

Шматгадовая травяністая трапічная расліна з пахучымі кветкамі дзівоснай формы і афарбоўкі.

|| прым. архідэйны, ✂.

архіепі́скап, ✂, м.

Епіскап, які вядзе нагляд за некалькімі епархіямі; наогул ганаровы тытул епіскапа, а таксама асоба, якая мае гэты тытул.

|| прым. архіепіскапскі, ✂.