Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

вастрано́сы, .

З вострым вузкім носам (пра жывых істот і прадметы).

  • В. хлапчук.
  • Вастраносыя чаравікі.

вастрасло́віць, ; незак. (разм.).

Гаварыць дасціпна, трапна.

вастрасло́ў, , м.

Чалавек, які любіць і ўмее вастрасловіць.

вастрасло́ўе, , н.

Здольнасць вастрасловіць.

вастрыё, , н.

  1. Тонкі завостраны канец якога-н. прадмета, якой-н. прылады.

    • В. іголкі.
    • В. штыка.
    • В. шаблі.
  2. перан., чаго. Самае істотнае ў чым-н., накіраванае супраць чаго-н.

    • В. сатыры.
    • В. крытыкі.

вастры́льны, .

Прызначаны для вастрэння інструментаў.

  • Вастрыльныя прылады.

вастры́льшчык, , м.

Спецыяліст, які вострыць рэжучыя інструменты.

вастры́ць, ; незак.

  1. Рабіць што-н. вострым.

    • В.серп, нож, брытву.
    • В. зброю (таксама перан. рыхтавацца да ўзброенага нападу на каго-н.).
  2. Рабіць завостраным (канец карандаша, пяра).

    • В. карандаш.

|| зак. навастрыць, .

вастрэ́ц, , м.

Стэпавая травяністая расліна сямейства злакавых, блізкая да пырніку.

васьмёра, ; ліч., зб.

  1. З назоўнікамі мужчынскага і агульнага роду, што абазначаюць асоб, з разам узятымі асабовымі назоўнікамі мужчынскага і жаночага роду, з назоўнікамі л., якія абазначаюць жывых істот абодвух полаў, з ас. займ. мн. л. і без залежнага слова: колькасць восем.

    • В. мужчын.
    • В. гуляк.
    • Іх было в.: тры хлопцы і пяць дзяўчын.
    • В. свіней.
    • Нас в.
    • Чакаем васьмярых.
  2. З назоўнікамі, якія абазначаюць маладых істот: колькасць восем.

    • В. дзяцей.
    • В. парасят.
  3. Звычайна Назоўны і Вінавальны склон: 3 множналікавымі назоўнікамі: восем прадметаў.

    • В. сутак. В. саней.
  4. Звычайна Назоўны і Вінавальны склон. З некаторымі назоўнікамі, якія абазначаюць прадметы, што існуюць або носяцца ў пары: восем пар або адзін паверх другога.

    • В. вачэй.
    • В. рукавіц.