Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

абкапа́цца​2, ✂; зак.

Абкружыць сябе землянымі збудаваннямі.

|| незак. абкопвацца, ✂.

абка́паць​1, ✂; зак.

Запэцкаць, абліць каплямі чаго-н.

  • А. абрус чарнілам.

|| незак. абкапваць, ✂.

абкапа́ць​2, ✂; зак.

Ускапаць зямлю вакол чаго-н. і капаючы, абгарнуць, абкідаць што-н. чым-н.

  • А. фруктовыя дрэвы.

|| незак. абкопваць, ✂.

|| наз. абкопванне, ✂ і абкопка, ✂.

абкармі́ць, ✂; зак.

Накарміць звыш меры, на шкоду здароўю.

  • А. дзіця.

|| незак. абкормліваць, ✂.

|| наз. абкорм, ✂ і абкормліванне, ✂.

абкарна́ць, ✂; зак. (разм.).

  1. Падрэзаць, абстрыгчы коратка, няроўна.

    • А. валасы.
  2. Няўмела скараціць які-н. тэкст.

    • А. рукапіс.

абкары́ць, ✂; зак.

Тое, што і акарыць.

  • А. бервяно.

|| незак. абкорваць, ✂.

|| наз. абкорванне, ✂.

абкарэ́лы, ✂.

Які пакрыўся брудам, засохлай граззю і пад.

  • А. кабан.

абкарэ́ць, ✂; зак.

Пакрыцца брудам, засохлай граззю і пад.

  • Так абкарэў, што не адмыеш.

абката́цца, ✂; зак.

  1. Стаць роўным, гладкім; утрамбавацца ад язды.

    • Дарога абкаталася.
  2. Прайсці абкатку (спец.).

    • Машына абкаталася.

|| незак. абкатвацца, ✂.

абката́ць, ✂; зак.

  1. Ездзячы, зрабіць роўным, гладкім, прыгодным для язды.

    • А. дарогу.
  2. Пробнай яздой праверыць прыгоднасць чаго-н. (спец.).

    • А. машыну.

|| незак. абкатваць, ✂.

|| наз. абкатванне, ✂, абкатка, ✂ і абкат, ✂.