Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

арке́стр, ✂, м.

  1. Сукупнасць музычных інструментаў для выканання музычных твораў; група музыкантаў, якія разам выконваюць твор на розных інструментах.

    • Духавы а.
    • Струнны а.
  2. Месца ў тэатры перад сцэнай, дзе знаходзяцца музыканты.

|| прым. аркестравы, ✂.

аркестрава́ць, ✂; зак. і незак. (спец.).

Зрабіць (рабіць) аркестроўку чаго-н.

аркестра́нт, ✂, м.

Музыкант з аркестра.

|| ж. аркестрантка, ✂.

|| прым. аркестранцкі, ✂.

аркестро́ўка, ✂, ж. (спец.).

Выклад музычнага твора для выканання аркестрам або інструментальным ансамблем; інструментоўка.

арктыка, ✂, ж.

Паўночная палярная вобласць зямнога шара.

|| прым. арктычны, ✂.

а́ркуш, ✂, м.

  1. Тонкі, плоскі кавалак якога-н. матэрыялу.

    • А. паперы.
    • А. са сшытка.
  2. Адзінка вымярэння аб’ёму друкаванага тэксту (спец.).

    • Аўтарскі а. (40000 друкарскіх знакаў).
    • Друкаваны а. (16 старонак друкаванага тэксту як адзінка вымярэння аб’ёму кнігі).

|| прым. аркушны, ✂.

арла́н, ✂, м.

Буйная драпежная птушка сямейства ястрабіных, марскі арол.

|| прым. арланавы, ✂.

арлекі́н, ✂, м.

Традыцыйны персанаж італьянскай «камедыі масак», паяц, камедыянт.

|| прым. арлекінскі, ✂.

арлекіна́да, ✂, ж.

Камедыя з арлекінам у галоўнай ролі.

|| прым. арлекінадны, ✂.

арле́ц, ✂, м. (разм.).

Мінерал вішнёва-ружовага колеру; раданіт.