ардынату́ра,
-
Пасада ардынатара або ардынарнага прафесара.
-
Род практычнай медыцынскай аспірантуры.
- Клінічная а.
ардынату́ра,
Пасада ардынатара або ардынарнага прафесара.
Род практычнай медыцынскай аспірантуры.
ардэнано́сец,
Чалавек або арганізацыя, узнагароджаныя ордэнам.
ардэнано́сны,
Узнагароджаны ордэнам.
ар’ерга́рд,
Частка войска (або флоту), якая знаходзіцца ззаду галоўных сіл пры паходзе і забяспечвае надзейнасць тылу.
||
аржа́нішча,
Тое, што і іржышча.
аржаны́,
Тое, што і жытні.
а́рка,
Дугападобнае перакрыцце праёма ў сцяне (акна, дзвярэй) або пралёта паміж дзвюма апорамі
Збудаванне ў выглядзе вялікіх варот такой формы як элемент дэкору.
||
арка́да,
Рад аднолькавых па форме і велічыні арак, якія апіраюцца на слупы або калоны і складаюць архітэктурнае цэлае.
арка́н,
Доўгая вяроўка з рухомай пятлёй на канцы для лоўлі коней і іншых жывёлін; ласо.
||
арка́ніць,
Лавіць арканам.
||