Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

апячы́ся, ✂; зак.

  1. Пашкодзіць сабе што-н. агнём або чым-н. гарачым, едкім, пякучым; атрымаць апёк.

    • А. крапівою.
    • Каля вады намочышся, каля агню апячэшся (прыказка).
  2. перан. Пацярпець няўдачу, нечакана сустрэўшы перашкоду пры спробе зрабіць што-н. (разм.).

    • А. на новай справе.

|| незак. апякацца, ✂.

апяя́ць, ✂; зак. (высок.).

Тое, што і апець.

ар, ✂, м.

Мера зямельнай плошчы ў метрычнай сістэме, роўная 100 м​2.

арабе́ска, ✂, ж.

  1. Складаны арнамент з геаметрычных фігур і стылізаваных кветак, лісця і пад. першапачаткова ў духу арабскага стылю (спец.).

  2. мн. Збор невялікіх літаратурных ці музычных твораў (кніжн.).

|| прым. арабескавы, ✂.

арабі́на, ✂, ж.

Тое, што і рабіна.

  • Палымнеюць арабіны.

|| памянш. арабінка, ✂.

|| прым. арабінавы, ✂.

арабі́ст, ✂, м.

Вучоны, спецыяліст у галіне арабістыкі.

|| ж. арабістка, ✂.

арабі́стыка, ✂, ж.

Сукупнасць навук аб мове, культуры і гісторыі арабаў.

ара́бы, ✂, м.

Народы семітычнай моўнай групы, якія насяляюць Пярэднюю Азію і Паўночную Афрыку.

|| ж. арабка, ✂.

|| прым. арабскі, ✂.

арагаве́ць, ✂; зак.

Зацвярдзець, пакрыцца рагавой луской.

  • Скура арагавела.

|| наз. арагавенне, ✂.

арагра́фія, ✂, ж.

Раздзел фізічнай геаграфіі, які вывучае рэльеф зямной паверхні.

|| прым. араграфічны, ✂.