Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

выключэнне, ✂, н.

  1. гл. выключыць.

  2. Адступленне ад агульнага правіла, рэдкі выпадак.

    • Няма правіла без выключэння.
    • За выключэннем.
  3. прыназ. з Р. — акрамя, апрача каго-, чаго-н.

    • Сабраліся ўсе, за выключэннем хворых.

выконваць, ✂; незак.

  1. гл. выканаць.

  2. Строга прытрымлівацца чаго-н.

    • В. санаторны рэжым.
  3. Здзяйсняць, несці грамадзянскія абавязкі.

    • В. свае абавязкі.

выкрадальнік, ✂, м.

Той, хто выкрадае.

  • В. дакументаў.

|| ж. выкрадальніца, ✂.

выкраіць, ✂; зак.

  1. гл. кроіць.

  2. перан. Удзяліць, з цяжкасцю выдзеліць для чаго-н.

    • В. вольную часіну.
    • В. сродкі на пакупку лесу.

|| незак. выкройваць, ✂.

выкрайка, ✂, ж.

Узор для кройкі.

  • В. каўняра.

выкрасаць, ✂; зак.

Выбіць, высечы крэсівам (іскру, агонь).

|| незак. выкрасаць, ✂ і выкрэсваць, ✂.

выкрасіць, ✂; зак.

Тое, што і выкрасаць.

выкрасліць, ✂; зак.

Закрэсліўшы, апусціць, выключыць.

  • В. каго-н. са спісаў.
  • В. радок.
  • В. з памяці каго-н. (перан. забыць).

|| незак. выкрэсліваць, ✂.

выкрасці, ✂; зак.

Украсці тое, што ахоўваецца.

  • В. сакрэтныя паперы.

|| незак. выкрадаць, ✂ і выкрадваць, ✂.

выкрут, ✂, м.

  1. Незвычайны паварот.

    • Сцежка з выкрутам.
    • Скокі з выкрутамі.
  2. перан. Прыём з хітрыкамі, які прымяняецца з мэтай дасягнуць чаго-н. або ўхіліцца ад чаго-н.

    • Гавары без выкрутаў.