Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

васкава́ны, ✂.

Нацёрты або насычаны воскам.

  • Васкаваная папера.

васкава́ць, ✂; незак.

Націраць або насычаць воскам, вашчыць.

  • В. ніткі.

|| зак. наваскаваць, ✂.

васко́вы, ✂.

  1. гл. воск.

  2. Колерам падобны на воск; жаўтлявы.

    • В. твар.

◊

  • Васковая спеласць — спеласць, якая папярэднічае поўнаму паспяванню зерня.

васко́ўка, ✂, ж. (спец.).

Васкаваная папера для чарцяжоў, адбіткаў з рататара і пад.

васпава́ты, ✂.

Які мае сляды воспы, рабы.

  • В. твар.

ва́спа́н, ✂, м. (уст.).

Форма ветлівага звароту да мужчыны ў шляхечым асяроддзі; ваша міласць.

|| ж. васпані, ✂.

вастраве́рхі, ✂.

З вострым верхам.

  • Вастраверхая вежа.

вастраво́кі, ✂.

Які добра бачыць, з вострым зрокам.

вастрагу́бцы, ✂.

Вострыя шчыпцы для перацінання дроту, цвікоў; кусачкі.

вастралі́ст, ✂, м.

Невялікае дрэва сямейства падубавых з калючымі вечназялёнымі лістамі і цёмна-чырвонымі ягадамі.