Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

аптымі́ст, ✂, м.

Чалавек, поўны аптымізму; проціл. песіміст.

|| ж. аптымістка, ✂.

апты́чны, ✂.

  1. гл. оптыка.

  2. Светлавы, зрокавы.

    • А. падман.

аптэ́ка, ✂, ж.

Установа, дзе рыхтуюцца па рэцэптах урачоў і прадаюцца лякарствы.

◊

  • Як у аптэцы (разм. жарт.) — вельмі дакладна.

|| прым. аптэкарскі, ✂ і аптэчны, ✂.

  • Аптэкарскія тавары.
  • Аптэчная шафа.

аптэ́кар, ✂, м.

Работнік аптэкі.

|| ж. аптэкарка, ✂.

|| прым. аптэкарскі, ✂.

аптэ́чка, ✂, ж.

Набор лякарстваў, неабходных для першай дапамогі, а таксама спецыяльная скрынка, шафка з такім наборам.

  • Дарожная а.

апубліко́ўваць, ✂; незак.

Тое, што і публікаваць.

апу́склівы, ✂.

Неахайны, недагледжаны.

  • А. чалавек.

апускны́, ✂.

Які можна апусціць.

  • Апускная лямпа.

апусташа́льны, ✂.

Які робіць апусташэнне.

  • Апусташальныя войны.

|| наз. апусташальнасць, ✂.

апусто́шаны, ✂.

Пазбаўлены маральных сіл, унутранага, духоўнага зместу.

  • Апустошаная душа.

|| наз. апустошанасць, ✂.