Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

рэтраспектыва, ✂, ж. (кніжн.).

Погляд у мінулае, агляд таго, што было ў мінулым.

рэтраспектыўны, ✂ (кніжн.).

Звернуты да мінулага, у рэтраспектыву.

  • Р. погляд.
  • Р. паказ фільмаў.

|| наз. рэтраспектыўнасць, ✂.

рэтуш, ✂, ж.

Выпраўленне малюнка, адбітка на фатаграфічных негатывах і здымках, іх спецыяльная апрацоўка для паляпшэння пры друкаванні.

рэтушаваць, ✂; зак. і незак.

Апрацаваць (-цоўваць) рэтушшу.

|| зак. адрэтушаваць, ✂.

|| наз. рэтушаванне, ✂ і рэтушоўка, ✂.

рэтушор, ✂, м.

Спецыяліст па рэтушаванні.

|| прым. рэтушорскі, ✂.

рэўком, ✂, м.

Скарачэнне: рэвалюцыйны камітэт — часовы надзвычайны орган савецкай улады ў час грамадзянскай вайны і ваеннай інтэрвенцыі (1918—1920 гг.).

|| прым. рэўкомаўскі, ✂.

рэўмаркардыт, ✂, м.

Запаленчае паражэнне сэрца пры рэўматызме.

рэўматалогія, ✂, ж.

Раздзел медыцыны, які вывучае рэўматызм і займаецца яго лячэннем.

|| прым. рэўматалагічны, ✂.

рэўматолаг, ✂, м.

Урач — спецыяліст па рэўматалогіі.

рэўматызм, ✂, м.

Інфекцыйна-алергічная хвароба з паражэннем суставаў, сардэчна-сасудзістай сістэмы, якая звычайна суправаджаецца вострым болем.

  • Застарэлы р.

|| прым. рэўматычны, ✂ і рэўматоідны, ✂.