Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

варэ́нне, ✂, н.

Ягады, фрукты, звараныя з цукрам, мёдам.

  • Яблычнае в.

вар’ява́цца, ✂; незак.

Знаходзіцца ў стане крайняга ўзбуджэння, злосці, раз’юшанасці.

|| зак. узвар’явацца, ✂ і развар’явацца, ✂.

вар’ява́ць, ✂; незак.

Раздражняць, злаваць, даводзіць да шаленства.

|| зак. узвар’яваць, ✂.

вар’я́т, ✂, м.

  1. Псіхічна хворы чалавек.

  2. Пра таго, хто дзейнічае безразважна; шалёны лаянк.).

|| ж. вар’ятка, ✂.

вар’я́цкі, ✂.

  1. Уласцівы вар’яту, такі, як у вар’ята.

    • В. смех.
    • Вар’яцкія вочы.
  2. Прызначаны для вар’ята (разм.).

    • В. дом.
  3. Крайне безразважлівы, дзікі.

    • Вар’яцкія ідэі, планы.
  4. перан. Які характарызуецца крайняй ступенню праяўлення (па сіле, велічыні, напружанасці; разм.).

    • Вар’яцкая сіла.

вар’я́цтва, ✂, н.

  1. Страта розуму, стан псіхічнага расстройства.

  2. Безразважнасць, неразумны ўчынак.

    • Дайсці да такога вар’яцтва.

васа́л, ✂, м.

  1. Сярэдневяковы землеўладальнік-феадал, які залежаў ад сюзерэна.

  2. перан. Пра падпарадкаваную або залежную асобу ці дзяржаву.

|| прым. васальны, ✂.

васемна́ццаць, ліч.

Лік, лічба і колькасць 18.

|| парадкавы ліч. васемнаццаты, ✂.

  • В. год.

васілёк, ✂, м.

Тое, што і валошка.

|| прым. васільковы, ✂.

  • В. колер.

васілі́ск, ✂, м.

Казачная пачвара, змей.