Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

апі́ска, ✂, ж.

Памылка з-за няўважлівасці ў пісьмовым тэксце.

апітэрапі́я, ✂, ж. (спец.).

Лячэнне пчаліным ядам.

|| прым. апітэрапеўтычны, ✂.

апі́цца, ✂; зак.

Тое, што і абапіцца.

|| незак. апівацца, ✂.

апла́віцца, ✂; зак.

Расплавіцца па краях, па паверхні.

|| незак. аплаўляцца, ✂.

апла́віць, ✂; зак.

Расплавіць край або паверхню чаго-н., нагрэўшы да высокай тэмпературы.

|| незак. аплаўляць, ✂.

апладатвары́ць, ✂; зак. (кніжн.).

Стаць крыніцай творчай сілы, развіцця, удасканалення.

  • А. розумы новымі ідэямі.

|| незак. апладатвараць, ✂.

|| наз. апладатварэнне, ✂.

апладзі́раваць, ✂; незак.

Пляскаць у далоні ў знак адабрэння, прывітання і пад.

апладні́цца, ✂; зак.

Стаць аплодненым.

|| незак. апладняцца, ✂.

апладні́ць, ✂; зак.

Стварыць зародак у кім-, чым-н. шляхам зліцця мужчынскай і жаночай палавых клетак.

|| незак. апладняць, ✂.

|| наз. апладненне, ✂.

апладысме́нты, ✂.

Плясканне ў далоні ў знак адабрэння ці прывітання.