Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

апера́цыя​2, ✂, ж.

  1. Каардынаваныя ваенныя дзеянні, аб’яднаныя адзінай мэтай.

    • Наступальная а.
  2. Асобнае дзеянне ў шэрагу іншых падобных (афіц.).

    • Паштовыя аперацыі.

|| прым. аперацыйны, ✂.

  • Аперацыйная зала (у банку).

апе́рціся, ✂; зак.

Тое, што і абаперціся.

|| незак. апірацца, ✂.

аперцэ́пцыя, ✂, ж. (кніжн.).

Успрыманне, пазнаванне на падставе ранейшых уяўленняў і запасу ведаў.

|| прым. аперцэпцыйны, ✂.

аперы́раваць​1, ✂; зак. і незак.

Зрабіць (рабіць) аперацыю​1.

  • А. хворага.

аперы́раваць​2, ✂; незак. (кніжн.).

  1. Праводзіць ваенныя аперацыі, дзейнічаць.

    • А. у тыле ворага.
  2. перан., чым. Карыстацца данымі, фактамі пры вывадах, доказах.

    • А. фактамі.

аперыты́ў, ✂, м.

Слабы спіртны напітак, які павышае апетыт.

апе́рыцца, ✂; зак.

  1. Пакрыцца пер’ем (пра птушак).

  2. перан. Стаць самастойным, сталым, забяспечаным.

|| незак. апервацца, ✂.

апе́рыць, ✂; зак.

Пакрыць, упрыгожыць пер’ем.

  • А. стралу.

|| незак. аперваць, ✂.

аперэ́та, ✂, ж.

  1. Музычны камедыйны твор, у якім спевы чаргуюцца з размовай і танцамі.

  2. Пастаноўка такога твора на сцэне.

    • Іграць у аперэце.

|| прым. аперэтачны, ✂.

  • А. акцёр.

апеты́т, ✂, м.

  1. Жаданне есці.

    • Добры а.
    • Воўчы а. (вельмі вялікі, няўтольны апетыт).
    • Прыемнага апетыту! (пажаданне таму, хто есць).
  2. перан., звычайна Вялікія жаданні, патрэбнасці (разм.).