Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

стопарыцца, ; зак.

Спыняцца, затрымлівацца ў развіцці.

  • Работа с.

|| зак. застопарыцца, .

стопарыць, ; незак.

  1. Спыняць рух чаго-н. (спец.).

    • С. механізм.
  2. перан. Затрымліваць, запыняць развіццё, рух чаго-н.

    • С. справу.

|| зак. застопарыць, .

стопка1, , ж.

Невялікая шклянка для спіртных напіткаў.

|| памянш. стопачка, .

стопка2, , ж.

Тое, што і варыўня.

стопрацэнтны, .

  1. Які мае ў сабе сто працэнтаў чаго-н.

    • С. раствор.
  2. Які поўнасцю адпавядае норме, якім-н. патрабаванням.

    • Стопрацэнтнае выкананне плана.

|| наз. стопрацэнтнасць, .

стоп-...

Першая частка складаных слоў са знач. які мае адносіны да спынення руху, работы, напр. стоп-кадр, стоп-сігнал, стоп-кран, стоп-цыліндр.

стоп-кран, , м.

Тормазны кран у вагоне для неадкладнага спынення цягніка.

стораж, , м.

Чалавек, які ахоўвае што-н.; вартаўнік.

  • Начны с.

стос, , м.

  1. Роўна зложаныя адзін на адзін рады чаго-н.; штабель.

    • С. дошак.
  2. Пакладзеныя адзін на адзін якія-н. прадметы.

    • С. кніг.
    • С. бліноў.

стоўп, , м.

  1. Вежа або калона (спец.).

    • Александрыйскі с.
  2. перан. Выдатны дзеяч, важная службовая асоба.

    • Стаўпы грамадства.