Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

рэстаўратар, ✂, м.

  1. Спецыяліст па рэстаўрацыі прадметаў мастацтва, старых помнікаў.

    • Мастак-р.
    • Архітэктар-р.
  2. Прыхільнік рэстаўрацыі (у 2 знач.).

|| прым. рэстаўратарскі, ✂.

рэстаўрацыя, ✂, ж.

  1. Аднаўленне і ўмацаванне старых ці пашкоджаных помнікаў мастацтва, гісторыі і культуры.

  2. Аднаўленне ранейшага палітычнага ладу (кніжн.).

|| прым. рэстаўрацыйны, ✂ і рэстаўратарскі, ✂.

  • Рэстаўрацыйная майстэрня.

рэстаўрыраваць, ✂; зак. і незак.

Падвергнуць (-вяргаць) рэстаўрацыі.

|| зак. адрэстаўрыраваць, ✂.

|| наз. рэстаўрацыя, ✂.

рэсурс, ✂, м.

  1. мн. Запасы, крыніцы чаго-н.

    • Харчовыя рэсурсы.
    • Прыродныя рэсурсы.
    • Працоўныя рэсурсы (частка насельніцтва краіны, здольная да працы).
  2. Сродак, да якога звяртаюцца ў неабходным выпадку (кніжн.).

    • Выкарыстаць апошні р.
  3. Тэхнічныя магчымасці чаго-н. (спец.).

    • Р. самалёта.

|| прым. рэсурсны, ✂.

рэсурсазберажэнне, ✂, н. (спец.).

Скарачэнне: зберажэнне рэсурсаў.

рэторта, ✂, ж. (спец.).

Лабараторная пасудзіна з доўгім выгнутым горлам, якая выкарыстоўваецца часцей для перагонкі вадкасцей.

|| прым. рэтортны, ✂.

рэтра, ✂.

  1. нескл., н. Усё старадаўняе, што ўзнаўляе старое, мінулае.

    • Мода на р.
  2. нязм. Стары, старадаўні, які ўзнаўляе старадаўнасць, даўніну.

    • Танцы ў стылі р.
    • Абсталяванне ў стылі р.

рэтраград, ✂, м.

Праціўнік прагрэсу, рэакцыянер.

|| ж. рэтраградка, ✂.

|| прым. рэтраградскі, ✂.

рэтраградны, ✂.

Рэакцыйны, адсталы.

  • Рэтраградныя погляды.

|| наз. рэтраграднасць, ✂.

рэтрансляцыя, ✂, ж.

Прыём і перадача радыё- або тэлевізійнай праграмы цераз прамежкавы пункт.

|| прым. рэтрансляцыйны, ✂.