Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

антымо́нія, ✂, ж.:

  • разводзіць антымоніі (разм. жарт.) — займацца глупствам, пустой балбатнёй.

антыпаты́чны, ✂.

Непрыемны, які выклікае антыпатыю.

  • Ён мне а.

|| наз. антыпатычнасць, ✂.

антыпа́тыя, ✂, ж.

Пачуццё непрыязнасці, нясхільнасці да каго-н.

антыпо́д, ✂, м. (кніжн.).

Чалавек, процілеглы камун. па перакананнях, густах, уласцівасцях.

|| прым. антыподны, ✂.

антырэлігі́йны, ✂.

Накіраваны супраць рэлігіі.

  • Антырэлігійная прапаганда.

антысаніта́рны, ✂.

Які супярэчыць патрабаванням санітарыі, брудны і шкодны для здароўя.

  • Антысанітарныя ўмовы.

антысемі́т, ✂, м.

Чалавек, які непрыязна адносіцца да яўрэяў.

|| ж. антысемітка, ✂.

антысеміты́зм, ✂, м.

Нацыянальная нянавісць да яўрэяў, якая штучна ствараецца з мэтай распальвання нацыянальнай розні.

|| прым. антысеміцкі, ✂.

антысе́птык, ✂, м. (спец.).

Абеззаражвальны сродак.

|| прым. антысептычны, ✂.

антысе́птыка, ✂, ж. (спец.).

  1. Абеззаражванне ран, запалёных тканак.

  2. зб. Абеззаражвальныя сродкі.

|| прым. антысептычны, ✂.