Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

антрэпрэнёр, , м.

Прыватны тэатральны прадпрыемец.

|| прым. антрэпрэнёрскі, .

антрэсо́лі, , ж.

  1. Верхні паўпаверх дома.

  2. Род балкона ўнутры высокага памяшкання.

  3. Насціл пад столлю для захоўвання рэчаў.

|| прым. антрэсольны, .

анты..., прыстаўка.

Утварае назоўнікі і прыметнікі са знач. процілегласці, варожасці, накіраванасці супраць каго-, чаго-н. і пад., напр. антынародны, антырэлігійны, антыграмадскі.

антыалкаго́льны, .

Супрацьалкагольны, накіраваны супраць алкагалізму.

  • Антыалкагольная прапаганда.

антыбіётыкі, , м.

Рэчывы біялагічнага паходжання, здольныя падаўляць жыццядзейнасць хваробатворных мікраарганізмаў.

|| прым. антыбіятычны, .

антыгістары́чны, .

Які супярэчыць гісторыі, прынцыпам гістарызму.

антыква́р, , м.

Аматар або прадавец антыкварных прадметаў.

антыква́рны, .

  1. Старадаўні і каштоўны.

    • Антыкварная ваза.
  2. Які мае адносіны да гандлю старадаўнімі рэчамі.

    • А. магазін.

|| наз. антыкварнасць, .

антыкварыя́т, , м., зб.

Антыкварныя рэчы.

антыло́пы, , ж.

Назва розных відаў парнакапытных жвачных млекакормячых сямейства пустарогіх (сарны, сайгакі, джэйраны і пад.).

|| прым. антылопны, .