Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

мешань​2, ✂, ж.

Паўторнае ўзорванне.

  • Ячмень сеялі па мешані.

мешкаваты, ✂.

  1. Надта шырокі, падобны на мяшок (пра адзенне).

    • М. касцюм.
  2. перан. Нязграбны, няспрытны, няўклюдны.

    • М. хлопец.

|| наз. мешкаватасць, ✂.

мешкавіна, ✂, ж.

Тканіна для мяшкоў.

мешчанін, ✂, м.

  1. У царскай Расіі: асоба гарадскога саслоўя, якое складалася з рамеснікаў, гандляроў, ніжэйшых чыноў служачых і пад.

  2. перан. Чалавек з дробнаўласніцкімі інтарэсамі, вузкім кругаглядам.

|| ж. мяшчанка, ✂.

|| прым. мяшчанскі, ✂.