Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

стогадовы, .

  1. гл. стагоддзе.

  2. Узростам у сто гадоў; які існуе сто гадоў.

    • С. дуб.

стогн, , м.

Жаласны енк, выкліканы болем або вялікім горам.

  • Стогны хворых.
  • С. стаіць у лесе (бесперастанку стогнуць сосны; а таксама перан. пра працяглы гук, шум, гул ад чаго-н.).

стоік, , м.

  1. Паслядоўнік стаіцызму.

  2. перан. Той, хто стаічна пераносіць усе жыццёвыя выпрабаванні, цяжкасці.

стойбішча, , н.

  1. Часовае паселішча качэўнікаў.

  2. Месца адпачынку жывёлы на пашы.

|| прым. стойбішчавы, .

стойка1, , ж.

  1. У гімнастыцы і ў страі: пастава цела чалавека, пры якой рукі апушчаны, корпус нерухомы і прамы, ногі выпрастаны і пяткі пастаўлены разам.

  2. У гімнастыцы: пастава цела галавой уніз, пры якой апорай з’яўляюцца выцягнутыя рукі або галава, а ногі вертыкальна падняты ўверх.

    • С. на руках.
  3. Нерухомая поза паляўнічага сабакі, калі ён напаткаў дзічыну.

стойка2, , ж.

  1. Падпорка, брус, якія служаць апорай для чаго-н. у механізме, збудаванні.

  2. Прылавак, дзе прадаецца віно, закуска.

    • Буфетная с.
  3. Прыстасаванне ў выглядзе табурэткі з прарэзанай у верхняй дошцы круглай дзіркай, у якую ставяць дзіця, каб прывучыць яго стаяць на нагах.

  4. Стаячы каўнерык у выглядзе палоскі, якая цесна аблягае шыю.

|| прым. стоечны, .

стойкі, .

  1. Які не слабее; трывалы, устойлівы.

    • Стойкія пароды.
    • С. водар.
  2. перан. Які цвёрда прытрымліваецца якіх-н. поглядаў, думак і пад.; паслядоўны.

    • Стойка (прысл.) трымацца.
    • С. характар.

|| наз. стойкасць, .

стойла, , н.

  1. Адгароджанае месца ў хляве для каня або для каровы.

  2. Тое, што і стойбішча (у 2 знач.).

|| прым. стойлавы, .

стойма, прысл. (разм.).

У стаячым становішчы.

  • Паставіць бервяно с.

стол, , м.

  1. Прадмет мэблі ў выглядзе шырокай гарызантальнай дошкі на высокіх падпорах, ножках.

    • Пісьмовы с.
    • Сесці за сталы.
    • Перагаворы за круглым сталом (перан. пры поўным раўнапраўі бакоў).
  2. Прадмет спецыяльнага абсталявання або частка станка падобнай формы.

    • Аперацыйны с.
  3. адз. Страва, ежа, тое, што падаюць для яды.

    • Мясны с.
    • Дыетычны с.
    • Вегетарыянскі с.
  4. які або чаго. Аддзел ва ўстанове, а таксама сама ўстанова, якая займаецца спецыяльным колам пытанняў.

    • С. даведак.
    • Пашпартны с.
    • С. заказаў (аддзел у магазіне, дзе пакупнікі могуць зрабіць папярэднія заказы).

|| памянш. столік, .

|| прым. сталовы, .