Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

ане́ксія, ✂, ж. (кніжн.).

Насільнае далучэнне якой-н. краіны або яе часткі да іншай краіны.

|| прым. анексійны, ✂.

анемі́чны, ✂.

  1. гл. анемія.

  2. Малакроўны, вялы, бледны.

    • А. выгляд.

|| наз. анемічнасць, ✂.

анемі́я, ✂, ж. (спец.).

Малакроўе.

|| прым. анемічны, ✂.

анестэзіёлаг, ✂, м. (спец.).

Урач, спецыяліст па анестэзіялогіі.

анестэзі́раваць, ✂; зак. і незак. (спец.).

Выклікаць (-клікаць) анестэзію (у 1 знач.), абязболіць (-больваць).

анестэзі́я, ✂, ж. (спец.).

  1. Аслабленне, страта адчувальнасці.

  2. Абязбольванне.

    • Мясцовая а.

|| прым. анестэтычны, ✂.

анестэзіяло́гія, ✂, ж. (спец.).

Раздзел медыцыны, які займаецца абязбольваннем.

|| прым. анестэзіялагічны, ✂.

анёл, ✂, м.

  1. У рэлігійных уяўленнях: звышнатуральная істота, служыцель Бога і яго пасланец да людзей (малюецца ў выглядзе крылатага хлопчыка).

  2. Ласкавы зварот да каго-н. (уст., разм.).

    • А. мой.

◊

  • Дзень анёла (уст.) — імяніны.

|| памянш. анёлак, ✂.

|| прым. анёльскі, ✂.

  • А. характар (вельмі добры).

ані́, прысл.

Зусім, ніколькі.

  • Не баяўся ён смерці ані.
  • А. нічога не ведае.

аніво́дны, ✂ (разм.).

Ні адзін.

  • Я не чуў пра цябе аніводнага благога слова.