Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

аната́цыя, , ж. (спец.).

Кароткі выклад зместу кнігі, артыкула і пад.

|| прым. анатацыйны, .

анато́мія, , ж.

Навука пра будову жывых арганізмаў; будова арганізма, органа.

  • А. чалавека.
  • А. мозгу.

|| прым. анатамічны, . А. атлас.

ана́фема, , ж.

Пракляцце, адлучэнне ад царквы, цяпер часам ужыв. як лаянка.

  • Абвяшчаць анафему каму-н.

анахрані́зм, , ж. (кніжн.).

  1. Перажытак мінулага.

  2. Памылковае аднясенне з’яў, падзей адной эпохі да другой; хранічная недакладнасць.

|| прым. анахранічны, .

|| наз. анахранічнасць, .

ангажы́раваць, ; зак. і незак. (уст.).

  1. Прапанаваць (-ноўваць) ангажэмент камун.

  2. Запрасіць (-прашаць) на танец.

    • А. на кадрылю.

ангажэме́нт, , м. (уст.).

Запрашэнне артыстаў на працу на пэўны тэрмін па дагавору.

  • Атрымаць а.

анга́р, , м.

Спецыяльнае памяшканне для стаянкі і рамонту самалётаў, верталётаў і пад.

|| прым. ангарны, .

ангі́на, , ж.

Запаленне слізістай абалонкі зева, міндалін.

|| прым. ангінны, .

англама́н, , м. (уст.).

Чалавек, які захапляецца ўсім англійскім.

|| ж. англаманка, .

|| прым. англаманскі, .

англафі́л, , м. (уст.).

Прыхільнік усяго англійскага.

|| ж. англафілка, .

|| прым. англафільскі, .