Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

амярцві́ць, ; зак.

  1. Зрабіць неадчувальным, безжыццёвым.

    • А. тканку.
  2. перан. Выключыць з гаспадарчага абароту.

    • А. капітал.

|| незак. амярцвляць, .

|| наз. амярцвенне, .

амяшча́ніцца, ; зак. (разм.).

Стаць мешчанінам па настрою, учынках.

|| незак. амяшчаньвацца, .

анабіёз, , м. (спец.).

Рэзкае зніжэнне жыццёвых працэсаў у арганізме з наступным аднаўленнем іх пры спрыяльных умовах.

|| прым. анабіятычны, і анабіёзны, .

ана́гр, , м.

Дзікі асёл, які водзіцца ў Пярэдняй, Сярэдняй і Цэнтральнай Азіі.

|| прым. анагравы, .

анако́нда, , ж.

Вельмі вялікіх памераў змяя сямейства ўдаваў, якая жыве па берагах рэк, азёр Паўднёвай Амерыкі.

|| прым. анакондавы, .

ана́лаг, , м. (кніжн.).

Тое, што з’яўляецца падабенствам чаго-н., адпаведнасцю з чым-н.

|| прым. аналагавы, .

аналагі́чны, .

Падобны, такі ж.

  • А. выпадак.

|| наз. аналагічнасць, .

ана́ліз, , м.

  1. Метад навуковага даследавання шляхам разгляду асобных бакоў, уласцівасцей, састаўных частак чаго-н. і проціл. сінтэз.

  2. Усебаковы разбор, разгляд чаго-н.

    • А. новага рамана.
  3. Вызначэнне саставу рэчыва.

    • А. крыві.
    • Хімічны а.

  • Аналіз матэматычны — адзін з раздзелаў вышэйшай матэматыкі.

|| прым. аналітычны, .

  • А. розум (схільны да аналізу).
  • А. метад.

аналізава́ць, ; зак. і незак.

Зрабіць (рабіць) аналіз (у 1 і 2 знач.) чаго-н.

  • А. мастацкі твор.

|| зак. прааналізаваць, .

аналі́тык, , м.

  1. Той, хто мае схільнасць да аналітычных разважанняў, умее добра аналізаваць што-н.

  2. Спецыяліст, які займаецца аналізам (у 1 і 3 знач.).

    • Палітычны а.
    • Хімік-а.