Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

шаша, , ж.

Дарога, мошчаная шчэбенем, а таксама ўсякая дарога з цвёрдым пакрыццём.

  • Асфальтавая ш.

|| прым. шашэйны, .

шашаль, , м.

Насякомае атрада жукоў, лічынкі якога псуюць скуры, футра, точаць дрэва і пад.

  • Ш. патачыў шафу.

|| прым. шашалевы, .

шашачніца, , ж.

  1. Дошка з клеткамі для гульні ў шашкі, шахматы.

  2. Скрынка для шашак, шахмат.

шашка1, , ж.

  1. Брусок папярок распілаванага бервяна (спец.).

  2. Будаўнічы матэрыял у выглядзе колатых кавалкаў каменю пэўнай формы (спец.).

  3. Кубік прасаванага выбуховага рэчыва, якое ўжыв. пры выбуховых работах (спец.).

    • Тратылавая ш.
  4. Вытачаны кружок для гульні ў шашкі.

  5. Двухкаляровы ўзор у выглядзе квадрацікаў, што чаргуюцца адзін з другім.

    • Паркет шашкамі.
    • Вязанне ў шашку.

  • Дымавая шашка (спец.) — каробка, напоўненая дымавой сумессю для стварэння дымавых завес.

|| прым. шашачны, .

шашка2, , ж.

Ручная халодная зброя са злёгку загнутым клінком, якой сякуць або колюць.

шашкі, .

Гульня белымі і чорнымі кружкамі (шашкамі ў 4 знач.) на дошцы ў 64 (рускія шашкі) або ў 100 клетак (міжнародныя шашкі), якая заключаецца ў тым, што кожны з двух партнёраў імкнецца знішчыць шашкі саперніка або пазбавіць яго магчымасці рабіць хады.

  • Гуляць у ш.

|| прым. шашачны, .

  • Ш. столік.

шашлык, , м.

Страва з кавалачкаў бараніны (радзей ялавічыны, свініны), нанізаных на металічны стрыжань (шампур) і засмажаных разам з кольцамі цыбулі.

|| прым. шашлычны, .

шашлычная, , ж.

Сталовая, дзе гатуюць шашлыкі.

шашні, (разм. неадабр.).

  1. Інтрыгі, падкопы.

    • Патаемныя ш. з бандытамі.
  2. Любоўныя інтрыгі, сувязі.

    • Завязала ш. з калегам па рабоце.

шашок, , м.

Драпежны звярок сямейства куніц з каштоўным футрам, а таксама футра яго.

|| прым. шашковы, .