Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

удумацца, ; зак.

Сканцэнтраваўшыся, уважліва абдумаць што-н.

  • У. ў сэнс слова.

|| незак. удумвацца, .

удумлівы, .

  1. Схільны глыбока мысліць, унікаць у сэнс чаго-н.

    • У. пісьменнік.
    • Удумліва (прысл.) аналізаваць.
  2. Які выяўляе такую здольнасць.

    • Удумлівыя вочы.

|| наз. удумлівасць, .

удушлівасць, , ж.

  1. гл. удушлівы.

  2. Частае, цяжкае дыханне, удушша.

удушлівы, .

  1. Які спірае дыханне, робіць яго цяжкім.

    • Удушлівае паветра.
  2. Які выклікае ўдушша.

    • У. газ.
  3. Такі, як пры ўдушшы.

    • У. кашаль.

|| наз. удушлівасць, .

удушша, , н.

Стан, пры якім спіраецца дыханне ў грудзях, не хапае паветра для дыхання.

  • Мучае ў.

удушыцца, ; зак. (разм.).

  1. Павесіцца.

  2. Памерці ад чаго-н. засеўшага ў горле.

|| незак. удушвацца, .

удушыць, ; зак.

  1. Павесіць (разм.).

  2. Забіць, сціснуўшы горла, задушыць (разм.).

  3. перан. Задушыць, знішчыць.

    • Свабоды не ў.

|| наз. удушэнне, .

удыгаць, ; незак. (разм.).

Старацца задобрыць каго-н. ліслівасцю, падлізвацца, паддобрывацца.

  • Нечага мне перад ім ў.

|| наз. удыганне, .

удых, , м.

Асобнае ўдыханне; проціл. выдых.

  • Зрабіць глыбокі ў.

удыхнуць1, ; зак.

Набраць (у лёгкія паветра) пры дыханні.

  • У. свежае паветра.

|| незак. удыхаць, .

|| наз. удыханне, .

|| прым. удыхальны, .