Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

спіч, ✂, м. (кніжн.).

Кароткая прывітальная застольная прамова.

  • Сказаць с.

спічак, ✂, м.

  1. Верхняя завостраная частка чаго-н.

    • С. яліны.
  2. Вузкая высокая надбудова пірамідальнай або канічнай формы на будынку; шпіль.

    • С. касцёла.
  3. Плоскае выгнутае шыла для пляцення лапцей.

    • Дзед спрытна трымаў с. у руцэ.

спічасты, ✂.

З вострым верхам або канцом.

  • Спічастая вежа.

|| наз. спічастасць, ✂.

сплавіцца, ✂; зак.

  1. Злучыцца шляхам плаўлення.

  2. перан. Аб’яднацца ў непадзельнае цэлае; злучыцца.

    • Рэальнасць і ўспаміны сплавіліся ў адно.

|| незак. сплаўляцца, ✂.

сплавіць​1, ✂; зак.

  1. Злучыць шляхам плаўлення.

  2. перан. Аб’яднаць у непадзельнае цэлае.

    • Пісьменнік спрабуе с. рысы розных асоб у адзіным вобразе.

|| незак. сплаўляць, ✂.

|| наз. сплаўка, ✂.

сплавіць​2, ✂; зак.

  1. Адправіць па цячэнню ракі.

    • С. лес.
  2. перан. Пазбавіцца ад каго-, чаго-н. (разм.).

    • С. непатрэбныя рэчы.
    • С. няпрошаных гасцей.

|| незак. сплаўляць, ✂.

|| наз. сплаў, ✂.

|| прым. сплаўны, ✂.

  • С. лес.
  • Сплаўная рака.

сплаў, ✂, м.

Сумесь, злучэнне двух або некалькіх плаўкіх цел (звычайна металаў).

  • С. медзі з нікелем.

сплаўляцца, ✂; незак.

Перамяшчацца, адпраўляцца па цячэнню ракі.

  • Па рэчцы сплаўляецца вясной лес.

сплаўшчык, ✂, м.

Рабочы, які сплаўляе лес.

|| ж. сплаўшчыца, ✂.

сплескваць, ✂; незак.

Тое, што і пляскаць.

|| зак. спляскаць, ✂.