Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

выканком, , м.

Скарачэнне: выканаўчы камітэт.

  • В. гарадскога Савета дэпутатаў.

|| прым. выканкомаўскі, .

выкапаць, ; зак.

  1. гл. капаць.

  2. перан. Знайсці, дастаць (разм.).

    • Дзе вы выкапалі такую кнігу?

|| незак. выкопваць, .

выкапень, , м.

  1. Мінералы, руда і пад., здабытая з нетраў зямлі.

    • Карысныя выкапні.
  2. Арганізм, які існаваў у далёкія геалагічныя эпохі і захаваўся ў адкладах зямной кары.

    • Рэшткі выкапня.

|| прым. выкапнёвы, .

  • В. мамант.

выкарабкацца, ; зак.

Карабкаючыся, вылезці, выбрацца.

  • В. з ямы.
  • В. з бяды (перан. і разм.).

|| незак. выкарабквацца, .

выкараніцца, ; зак.

Канчаткова знішчыцца, зжыцца.

  • Выкараніліся старыя прымхі.

|| незак. выкараняцца, .

|| наз. выкараненне, .

выкараніць, ; зак.

Канчаткова знішчыць, зжыць.

  • В. недахопы.

|| незак. выкараняць, .

|| наз. выкараненне, .

выкараскацца, ; зак. (разм.).

Тое, што і выкарабкацца.

|| незак. выкарасквацца, .

выкармак, , м.

  1. Дзіцяня жывёліны, выкармленае ў хатніх умовах, без маці.

  2. перан. Пра нікчэмнага, подлага чалавека, выхаванага дрэнным асяроддзем (пагард.).

    • Фашысцкі в.

выкарміць, ; зак.

  1. Кормячы, выгадаваць, узгадаваць.

    • В. грудзямі.
  2. Зрабіць сытым, адкарміць.

    • В. кабана.

|| незак. выкормліваць, .

|| наз. выкормліванне, .

|| прым. выкармачны, .

выкарчаваць, ; зак.

Карчуючы, выдаліць.

  • В. пні.
  • В. бюракратызм (перан.).

|| незак. выкарчоўваць, .

|| наз. выкарчоўванне, і выкарчоўка, .