Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

амі́н, часц.

  1. часц. Заключнае слова пропаведзі, малітвы ў знач. так, сапраўды.

  2. наз. Канец (уст.).

    • Цяпер яму а.

амія́к, ✂, м.

Бясколерны газ з рэзкім непрыемным пахам, злучэнне азоту з вадародам.

|| прым. аміячны, ✂.

амле́т, ✂, м.

Яечня з разбоўтаных з малаком і мукой яек.

|| прым. амлетны, ✂.

амні́стыя, ✂, ж.

Частковае або поўнае вызваленне ад судовага пакарання асуджаных, якое праводзіцца вярхоўнай уладай.

  • Вызваліцца па амністыі.

|| прым. амністыйны, ✂.

амнісці́раваць, ✂; зак. і незак.

Прымяніць (-няць) амністыю да каго-н.

  • А. засуджаных.

амо́ній, ✂, м.

Не існуючае ў свабодным выглядзе злучэнне атамаў азоту і вадароду, якое валодае ўласцівасцямі металаў.

|| прым. амоніевы, ✂.

амо́рфны, ✂.

  1. Які не мае крышталічнай будовы (спец.).

  2. перан. Бясформенны, расплывісты (кніжн.).

|| наз. аморфнасць, ✂.

ампе́р, ✂, м. (спец.).

Адзінка сілы электрычнага току.

|| прым. амперны, ✂.

амперме́тр, ✂, м.

Прыбор для вымярэння сілы электрычнага току.

ампі́р, ✂, м.

Мастацкі (галоўным чынам у архітэктуры) стыль, які ўзнік у Францыі ў канцы 18 — пач. 19 ст., заснаваны на імітацыі антычных узораў.

  • Будынак у стылі а.

|| прым. ампірны, ✂.