Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

амана́л, ✂, м.

Выбуховае рэчыва.

|| прым. аманалавы, ✂.

аманімі́я, ✂, ж.

Гукавое падабенства слоў пры розніцы значэнняў.

|| прым. аманімічны, ✂.

ама́р, ✂, м.

Вялікі марскі рак.

|| прым. амаравы, ✂.

амара́льны, ✂.

Які супярэчыць маралі, пазбаўлены маралі.

  • А. чалавек.
  • А. ўчынак.

|| наз. амаральнасць, ✂.

амартызава́ць, ✂; зак. і незак. (спец.).

Зрабіць (рабіць) амартызацыю.

амартыза́тар, ✂, м. (спец.).

Прыстасаванне для амартызацыі (у 2 знач.).

|| прым. амартызатарны, ✂.

амартыза́цыя, ✂, ж.

  1. Паступовае зніжэнне вартасці маёмасці ў выніку яе зношвання.

  2. Аслабленне сілы ўдараў, штуршкоў і пад. пры дапамозе спецыяльных прылад.

|| прым. амартызацыйны, ✂.

  • Амартызацыйныя прыстасаванні (рысоры, буферы і пад.).

ама́тар, ✂, м.

  1. чаго і з інф. Чалавек, які мае схільнасць да чаго-н., захапляецца чым-н.

    • А. музыкі.
    • А. выступаць.
  2. Той, хто займаецца чым-н. у вольны час не як прафесіянал; любіцель.

    • Садавод-а.
    • Рыбалоў-а.

|| ж. аматарка, ✂.

|| прым. аматарскі, ✂.

  • А. спектакль.
  • Аматарскія правы (у шафёра-аматара).

ама́тарства, ✂, н.

Занятак аматара, аматараў.

а́мба, нескл., ж.

у знач. вык., каму (разм.). Канец, кончана, смерць, каюк.

  • Бюракратыі а.!