Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

актуа́льны, ✂.

  1. Вельмі важны для гэтага моманту.

    • Актуальная тэма.
  2. Які сапраўды існуе, праяўляецца ў рэчаіснасці; супрацьл. патэнцыяльны (кніжн.).

|| наз. актуальнасць, ✂.

актывізава́цца, ✂; зак. і незак.

Стаць (станавіцца) больш актыўным, дзейным.

|| наз. актывізацыя, ✂.

актывізава́ць, ✂; зак. і незак.

Выклікаць (выклікаць) актыўнасць; зрабіць (рабіць) актыўным.

  • А. дзейнасць камісіі.

|| наз. актывізацыя, ✂.

актыві́ст, ✂, м.

Той, хто належыць да актыву, дзейны член якога-н. калектыву.

|| ж. актывістка, ✂.

|| прым. актывісцкі, ✂.

акты́ў​1, ✂, м.

Найбольш дзейная, ініцыятыўная частка калектыву, арганізацыі.

  • Партыйны а.

акты́ў​2, ✂, м. (спец.).

Вартасць наяўнай і даўгавой маёмасці, што належыць прадпрыемству; проціл. пасіў.

  • Запісаць у а.

|| прым. актыўны, ✂.

  • А. баланс.

акты́ўны, ✂.

  1. Дзейны, энергічны; супрацьл. пасіўны.

    • А. прапагандыст новых ідэй.
    • Актыўна (прысл.) працаваць.
  2. Які хутка развіваецца.

    • А. працэс у лёгкіх.

|| наз. актыўнасць, ✂.

актэ́т, ✂, м.

  1. Музычны твор для васьмі выканаўцаў з самастойнымі партыямі для кожнага.

  2. Ансамбль

аку́ла, ✂, ж.

Буйная драпежная марская рыба.

|| прым. акулавы, ✂.

акулірава́ць, ✂; зак. і незак. (спец.).

Прышчапіць (прышчэпліваць) да дзікай расліны вочка культурнай расліны.

  • А. дзічку.

|| наз. акуліраванне, ✂ і акуліроўка, ✂.