Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

акрыя́ць, ✂; зак.

  1. Прыйсці ў ранейшы нармальны стан пасля хваробы, якога-н. бедства і пад., ачуняць, набрацца сіл.

    • А. на волі.
  2. перан. Ажыць душой.

акрэдытава́ць, ✂; зак. і незак. (спец.).

Назначыць (-начаць), накіраваць (-роўваць) каго-н. прадстаўніком пры замежным урадзе, пасольстве, у міжнароднай арганізацыі, прэс-цэнтры.

  • А. у якасці пасла.
  • Акрэдытаваныя журналісты.

|| наз. акрэдытаванне, ✂ і акрэдытацыя, ✂.

акрэдыты́ў, ✂, м.

Грашовы дакумент, у якім змяшчаецца распараджэнне адной крэдытнай установы другой аб выплаце каму-н. пэўнай сумы грошай.

|| прым. акрэдытыўны, ✂.

акрэ́слены, ✂.

Які трывала ўсталяваўся; ясны, выразны.

  • А. план дзеянняў.

|| наз. акрэсленасць, ✂.

акрэ́сліцца, ✂; зак.

  1. Стаць бачным, выдзеліцца.

    • У тумане акрэсліўся будынак.
  2. Набыць ясны, выразны характар.

    • Выразна акрэсліліся погляды пісьменніка.

|| незак. акрэслівацца, ✂.

акрэ́сліць, ✂; зак.

  1. Дакладна вызначыць межы чаго-н.

    • А. кола абавязкаў.
  2. Даць азначэнне чаму-н.

    • Выразна а. прадмет.

|| незак. акрэсліваць, ✂.

аксамі́т, ✂, м.

Шаўковая тканіна з мяккім, гладкім і густым ворсам.

|| прым. аксамітавы, ✂ і аксамітны, ✂.

  • Аксамітавая сукенка.
  • Аксамітная трава (перан.).

аксамі́тка, ✂, ж.

Стужка з аксаміту, кавалачак аксаміту.

аксамі́цісты, ✂ (разм.).

Падобны на аксаміт, мяккі, далікатны.

  • Аксаміцістая скура.

|| наз. аксаміцістасць, ✂.

акселера́т, ✂, м.

Дзіця, падлетак, які вызначаецца раннім развіццём.

|| ж. акселератка, ✂.

|| прым. акселерацкі, ✂.