Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

акруці́цца, ✂; зак. (разм.).

Тое, што і абкруціцца.

|| незак. акручвацца, ✂.

акруці́ць, ✂; зак.

Тое, што і абкруціць (у 1, 3 і 4 знач.).

|| незак. акручваць, ✂.

акрыва́віцца, ✂; зак.

Вымазацца крывёю, стаць акрываўленым.

  • А. ў бойцы.

|| незак. акрываўлівацца, ✂.

акрыва́віць, ✂; зак.

Заліць, вымазаць крывёю.

  • А. твар.

|| незак. акрываўліваць, ✂.

акры́ды, ✂.

У выразе: карміцца акрыдамі (кніжн. і іран.) — бедна харчавацца, галадаць [акрыды — від ядомай саранчы].

акрылі́цца, ✂; зак. (высок.).

Тое, што і натхніцца.

  • А. надзеяй.

|| незак. акрыляцца, ✂.

|| наз. акрыленне, ✂.

акрылі́ць, ✂; зак. (высок.).

Тое, што і натхніць.

|| незак. акрыляць, ✂.

|| наз. акрыленне, ✂.

акры́цца, ✂; зак.

  1. Накрыцца, ахінуцца чым-н.

    • А. пледам.
  2. перан. Пакрыцца, агарнуцца.

    • Вішня цветам акрылася.
    • Смуткам акрыліся вочы.

|| незак. акрывацца, ✂.

акры́ць, ✂; зак.

  1. Накрыць, ахінуць.

    • А. плечы цёплай коўдрай.
  2. Пакрыць, агарнуць.

    • Жыта маладое поле ўсё акрыла.
    • Шэры туман акрыў лугавіну.

|| незак. акрываць, ✂.

акрыя́лы, ✂.

  1. Які паправіўся, ажыў, паздаравеў.

  2. перан. Бадзёры, з прыўзнятым настроем, духам.