Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

рэнтгена...

Першая частка складаных слоў са знач. які мае адносіны да рэнтгену (у 1 знач.), да рэнтгенаўскіх прамянёў, напр. рэнтгенаабсталяванне, рэнтгенаадчувальны, рэнтгенаапаратура, рэнтгеналагічны, рэнтгенапалеанталогія, рэнтгенаструктурны, рэнтгенатэрапія.

рэнтгенаграма, ✂, ж.

Фатаграфічны здымак пры дапамозе рэнтгенаўскіх прамянёў.

рэнтгенаграфія, ✂, ж.

Фатаграфаванне ўнутранай будовы непразрыстых прадметаў пры дапамозе рэнтгенаўскіх прамянёў.

|| прым. рэнтгенаграфічны, ✂.

рэнтгеналогія, ✂, ж.

Раздзел медыцыны, які займаецца вывучэннем прымянення рэнтгенаўскіх прамянёў для даследавання ўнутраных органаў, для дыягностыкі захворванняў і іх лячэння.

|| прым. рэнтгеналагічны, ✂.

рэнтгенаскапія, ✂, ж.

Прасвечванне рэнтгенаўскімі прамянямі непразрыстых прадметаў і даследаванне іх ценявога адбітка.

|| прым. рэнтгенаскапічны, ✂.

рэнтгенатэрапія, ✂, ж.

Лячэнне рэнтгенаўскімі прамянямі.

|| прым. рэнтгенатэрапеўтычны, ✂.

рэнтгенаў:

Рэнтгенавы прамяні — тое, што і рэнтгенаўскія прамяні.

рэнтгенаўскі, ✂.

  1. рэнтгенаўскія прамяні — нябачныя прамяні, што з’яўляюцца кароткімі электрамагнітнымі хвалямі, якія здольны пранікаць праз непразрыстыя прадметы.

  2. Які мае адносіны да прымянення такіх прамянёў.

    • Р. здымак.
    • Рэнтгенаўская апаратура.

рэнтгенолаг, ✂, м.

Урач — спецыяліст па рэнтгеналогіі і рэнтгенатэрапіі.

рэпа, ✂, ж.

Караняплод з акруглым коранем светла-жоўтага колеру.

  • Кармавая р.
  • Танней за параную рэпу (надта танна; разм. жарт.).

|| памянш. рэпка, ✂.

|| прым. рэпны, ✂ і рэпавы, ✂.

  • Рэпнае поле.
  • Рэпавае лісце.