Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

прыйсці, ; зак.

  1. Ідучы, дасягнуць чаго-н., з’явіцца куды-н.

  2. Наступіць, настаць, узнікнуць.

    • Прыйшоў час ісці ў армію.
    • Прыйшло каханне.
  3. у што. Дайсці да якога-н. стану (абазначанага назоўнікам).

    • П. ў заняпад.
    • П. ў норму.
    • П. ў захапленне.
    • П. ў сябе (заспакоіцца, апрытомнець).
  4. да чаго. Дасягнуць чаго-н. шляхам якіх-н. дзеянняў, намаганняў.

    • П. да ладу.
    • П. да вываду.

|| незак. прыходзіць, .

|| наз. прыход, .

прыйсціся, ; зак.

  1. Аказацца адпаведным, падыходзячым.

    • Туфлі прыйшліся па густу.
    • Зрабіць што-н. як прыйдзецца (сяк-так; разм.).
    • Есці што прыйдзецца (што трапіцца, што знойдзецца; разм.).
  2. Супасці з чым-н.; трапіць куды-н., у што-н.

    • Свята прыйшлося на нядзелю.
  3. безас. Выпасці на долю.

    • Мне не прыйшлося многа вучыцца.
    • На кожнага прыйшлося па дваццаць рублёў.
  4. безас., з інф. Аказацца вымушаным (што-н. рабіць).

    • Мне прыйдзецца тэрмінова паехаць.

|| незак. прыходзіцца, .

прыкаваць, ; зак.

  1. Коўкай прымацаваць да чаго-н.

    • П. сейф да сцяны.
  2. перан. Прымусіць нерухома заставацца ў якім-н. стане, на якім-н. месцы.

    • Страх прыкаваў яго да месца.

  • Прыкаваць чыю ўвагу, позіркі да каго-чаго (кніжн.) — прыцягнуць чыю-н. пільную ўвагу, позіркі.

|| незак. прыкоўваць, .

прыказка, , ж.

  1. Кароткае народнае выслоўе павучальнага зместу; народны афарызм.

    • Стаць прыказкай (пра каго-, што-н., што стала агульнавядомым з якога-н. боку).
  2. Прыгаворка, зачын казкі.

    • Гэта п., а казка наперадзе.

|| прым. прыказкавы, .

  • П. выраз.

прыказчык, , м. (уст.).

  1. Наёмны служачы ў гандлёвай установе, прадавец.

  2. Служачы ў маёнтку, які кіраваў гаспадаркай памешчыка.

|| прым. прыказчыцкі, .

прыкалоць, ; зак.

  1. Прымацаваць шпількай.

    • П. кветку да валасоў.
  2. Забіць чым-н. колючым (разм.).

    • П. кабана.

|| незак. прыколваць, .

прыкамандзіраваць, ; зак.

Адкамандзіраваўшы, прызначыць куды-н. часова.

  • П. да шпіталя.

|| незак. прыкамандзіроўваць, .

прыкархнуць, ; зак. (разм.).

Заснуць на кароткі час.

  • П. седзячы.

прыкарэлы, .

Які прыкарэў, прысох.

  • Прыкарэлыя бінты.

прыкарэць, ; зак.

Закарэўшы, прысохнуць.

  • Павязка прыкарэла да раны.