прыйсціся, ; зак.

  1. Аказацца адпаведным, падыходзячым.

    • Туфлі прыйшліся па густу.
    • Зрабіць што-н. як прыйдзецца (сяк-так; разм.).
    • Есці што прыйдзецца (што трапіцца, што знойдзецца; разм.).
  2. Супасці з чым-н.; трапіць куды-н., у што-н.

    • Свята прыйшлося на нядзелю.
  3. безас. Выпасці на долю.

    • Мне не прыйшлося многа вучыцца.
    • На кожнага прыйшлося па дваццаць рублёў.
  4. безас., з інф. Аказацца вымушаным (што-н. рабіць).

    • Мне прыйдзецца тэрмінова паехаць.

|| незак. прыходзіцца, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)