Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

ва́пельня, ✂, ж.

Печ для выпальвання вапны ў вапняку.

|| прым. вапельны, ✂.

ва́пна, ✂, ж.

Вокіс кальцыю — рэчыва белага колеру, якое здабываецца з вапняку.

  • Гашаная в.
  • Даламітавая в.

|| прым. вапнавы, ✂.

  • В. завод.
  • В. раствор.

вапнава́ць, ✂; незак. (спец.).

Уносіць у Глебу вапну.

  • В. кіслую глебу.

|| наз. вапнаванне, ✂.

вапня́к, ✂, м.

Асадкавая горная парода, якая мае ў сабе вапну.

|| прым. вапняковы, ✂.

вар, ✂, м.

  1. Вада ў стане кіпення або толькі што ўскіпеўшая вада.

    • Як варам абдало (аб прыліве крыві да твару, выкліканым адчуваннем няёмкасці, збянтэжанасці, хвалявання).
  2. Вараная смала (спец.).

варагава́ць, ✂; незак. (разм.).

Быць у непрыязных адносінах.

варажбі́т, ✂, м.

Той, хто займаецца варажбой.

|| ж. варажбітка, ✂.

варажы́ць, ✂; незак.

  1. Прадказваць будучае або мінулае па картах, лініях рукі і пад.

  2. Меркаваць, рабіць здагадкі.

|| зак. паваражыць, ✂ і зваражыць, ✂.

|| наз. варажба, ✂.

варанёны, ✂.

Пакрыты слоем вокіслу чорнага, цёмна-сіняга або карычневага колеру.

  • Варанёная сталь.

варані́ць, ✂; незак.

Пакрываць паверхню металічных прадметаў (са сталі, чыгуну) тонкім слоем вокіслу чорнага, цёмна-сіняга або карычневага колеру, каб засцерагчы ад іржы; чарніць.

  • В. сталь.

|| наз. вараненне, ✂.