Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

абдра́паць, ✂; зак. (разм.).

Зрабіць драпіну, многа драпін на чым-н.

  • А. ногі ў лесе.

|| незак. абдрапваць, ✂.

абду́маны, ✂.

Зроблены свядома, усвядомлены, абгрунтаваны.

  • А. адказ.
  • А. ўчынак.

|| наз. абдуманасць, ✂.

абду́мацца, ✂; зак.

  1. Асэнсаваць, сабрацца з думкамі.

    • Спакойна а., заглянуць самому сабе ў душу.
  2. Перадумаць, прыйсці да іншага рашэння.

    • Сцвярджаў адно, але абдумаўся.

|| незак. абдумвацца, ✂.

абду́маць, ✂; зак.

Усебакова ўзважыць, падрыхтавацца да вырашэння чаго-н.

  • А. план далейшага дзеяння.
  • А. адказ на пытанне.

|| незак. абдумваць, ✂.

|| наз. абдумванне, ✂.

абдуры́ць, ✂; зак. (разм.).

Ашукаць, перахітрыць каго-н.

  • А. прастака.

|| незак. абдурваць, ✂.

|| наз. абдурванне, ✂.

абдымі́ць, ✂; зак.

  1. Абдаць дымам.

    • А. пчол.
  2. Пакрыць сажай, задыміць (разм.).

    • А. хату.

абды́мкі, ✂.

Ахопліванне рукамі каго-н. як выказванне ласкі, замілавання і пад.

  • Сустрэць з распасцёртымі абдымкамі (перан. радасна, гасцінна, ветліва).

абе́гчы, ✂; зак.

Тое, што і абабегчы.

|| незак. абягаць, ✂.

абе́д, ✂, м.

  1. Полудзень, яда сярод дня.

    • Запрасіць на а.
  2. Ежа для спажывання ў абедзенны час.

    • А. з трох страў.
    • Смачны а.
  3. Час гэтай яды, сярэдзіна дня, поўдзень.

    • Быў дождж у а.
    • Выехаць у вёску пасля абеду.
  4. Час для абеду, перапынак у працы.

    • У магазіне а.

◊

  • Лукулаўскі абед (кніжн.) — вельмі багаты абед [ад імя старажытнарымскага палкаводца].

|| прым. абедзенны, ✂.

  • А. перапынак.

абе́даць, ✂; незак.

Есці ў абедзенны час; есці абед.

  • Пара а.

|| зак. паабедаць, ✂.