Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

інструктыўны, .

Які змяшчае ў сабе кіруючыя ўказанні.

|| наз. інструктыўнасць, .

інструкцыя, , ж.

  1. Звод правіл, якія ўстанаўліваюць парадак і спосаб ажыццяўлення, выканання чаго-н.

    • І. па тэхніцы бяспекі.
  2. Наогул якія-н. настаўленні.

    • Даваць інструкцыі.

|| прым. інструкцыйны, .

інструмент, , м.

  1. Прылада для выканання якой-н. работы.

    • Хірургічны і.
    • Сталярны і.
  2. зб. Сукупнасць такіх прылад.

    • Хатні і.
  3. Тое, што і музычны інструмент.

    • Духавыя інструменты.
  4. перан., чаго. Сродак для дасягнення чаго-н.

    • Быць паслухмяным інструментам у чыіх-н. руках.

  • Музычны інструмент — спецыяльнае устройства для выканання музыкі, атрымання музычных гукаў.

|| прым. інструментальны, .

  • І. цэх.

інструментаваць, ; зак. і незак. (спец.).

Правесці (-водзіць) інструментоўку (у 1 знач.) музычнага твора.

інструменталіст, , м. (спец.).

Музыкант, які іграе на якім-н. музычным інструменце.

  • Ансамбль інструменталістаў.

|| ж. інструменталістка, .

|| прым. інструменталісцкі, .

інструментальшчык, , м.

Рабочы, спецыяліст, заняты вырабам інструментаў (у 1 знач.).

  • Слесар-і.

|| ж. інструментальшчыца, .

інструментарый, , м. (спец.).

Сукупнасць інструментаў (у 1 знач.), якімі карыстаюцца ў якой-н. спецыяльнай галіне.

  • Зубаўрачэбны і.

інструментоўка, , ж. (спец.).

  1. Выклад музычнага твора для выканання аркестрам, камерным ансамблем, а таксама хорам.

  2. Аддзел тэорыі музыкі, які вывучае прынцыпы такога выкладу і спалучэнне музычных інструментаў у аркестры.

  3. перан. Гукавая арганізацыя мастацкай мовы.

інстынкт, , м.

  1. Прыроджаная здольнасць рабіць бессвядомыя мэтанакіраваныя дзеянні ў адказ на змены ўнутранага або знешняга асяроддзя.

    • І. самазахавання.
  2. Падсвядомае прадчуванне чаго-н., унутранае чуццё.

    • Мацярынскі І.

інстынктыўны, .

Абумоўлены інстынктам, адвольны.

  • І. рух.

|| наз. інстынктыўнасць, .