чарапаха, ✂, ж.
-
Жывёліна атрада паўзуноў, пакрытая касцявым панцырам, якая вельмі павольна рухаецца на кароткіх лапах, што
могуць разам з галавой і хвастом уцягвацца ў панцыр.
-
зб. Рагавыя пласцінкі панцыра гэтай жывёлы, а таксама вырабы з такіх пласцінак.
|| памянш. чарапашка, ✂.
|| прым. чарапахавы, ✂ і чарапашы, ✂.
чарапічына, ✂, ж. (разм.).
Тое, што і чарапіца (у 2 знач.).
чарапок1, ✂, м.
Абломак, асколак разбітай глінянай, чыгуннай, шкляной пасудзіны.
|| прым. чарапковы, ✂.
чарапок2, ✂, м. (разм. груб.).
Тое, што і чэрап (у 1 знач.).
- Ляснік дагнаў парубшчыка і загрэў па чарапку.