Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

цыркач, ✂, м. (разм.).

Цыркавы артыст.

|| ж. цыркачка, ✂.

|| прым. цыркацкі, ✂.

цыркуль, ✂, м.

Інструмент для вычэрчвання акружнасцей, дуг, вымярэнняў і пераносу размераў на чарцяжы.

|| прым. цыркульны, ✂.

цыркульны, ✂.

  1. гл. цыркуль.

  2. Які мае форму акружнасці або часткі акружнасці, кругападобны (спец.).

    • Цыркульная зала.

цыркуляваць, ✂; незак.

Рабіць кругавы рух, кругаварот.

  • Кроў цыркулюе па крывяносных сасудах.

|| наз. цыркуляцыя, ✂.

|| прым. цыркуляцыйны, ✂.

цыркуляр, ✂, м.

Дырэктыўнае распараджэнне для падведамных устаноў ці падначаленых службовых асоб.

  • Ц. міністэрства.

|| прым. цыркулярны, ✂.

  • Ц. загад.
  • У цыркулярным парадку.

цыркулярка, ✂, ж.

Піларама з дыскавай пілой.

  • Круглая піла для цыркуляркі.

|| прым. цыркулярачны, ✂.

цыркулярны, ✂, (спец.).

Круглы, які мае форму акружнасці.

  • Цыркулярная піла.
  • Ц. душ.

цыроз, ✂, м. (спец.).

Разрастанне ў якім-н. органе злучальнай тканкі, што парушае функцыі гэтага органа.

  • Ц. печані.
  • Ц. лёгкіх.

|| прым. цырозны, ✂ і цыразіяльны, ✂.

цыроўка, ✂, ж.

  1. гл. цыраваць.

  2. Ніткі, якімі цыруюць.

    • Баваўняная ц.
  3. Зацыраванае месца.

    • Атрымалася прыгожая ц.

цырульнік, ✂, ж.

Майстар, які займаецца галеннем, стрыжкай, прычоскай валасоў і пад.

|| ж. цырульніца, ✂.

|| прым. цырульніцкі, ✂.