Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

цыклоп, ✂, м.

  1. У старажытнагрэчаскай міфалогіі: магутны волат з адным вокам у лбе.

  2. Дробная драпежная членістаногая жывёліна атрада весланогіх рачкоў.

цыкля, ✂, ж. (спец.).

Стальная пласцінка з вострым кантам, прызначаная для зачысткі драўляных вырабаў, паркету і інш.

цыкляваць, ✂; незак.

Рабіць гладкай, роўнай драўляную паверхню з дапамогай цыклі.

  • Ц. дошкі.

|| зак. адцыкляваць, ✂.

|| наз. цыклёўка, ✂ і цыкляванне, ✂.

|| прым. цыклявальны, ✂.

  • Ц. станок.

цыкорыя, ✂, ж.

Расліна сямейства складанакветкавых, сушанае карэнне якой дадаецца ў каву для смаку і паху.

|| прым. цыкорны, ✂.

цыкута, ✂, ж.

Ядавітая травяністая балотная ці вадзяная расліна сямейства парасонавых.