Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

цывілізаваны, ✂.

Які з’яўляецца носьбітам цывілізацыі (у 2 знач.).

|| наз. цывілізаванасць, ✂.

цывілізаваць, ✂; зак. і незак.

Далучыць (далучаць) да цывілізацыі (у 2 знач.).

|| звар. цывілізавацца, ✂.

цывілізатар, ✂, м. (іран.).

Той, хто насаджае цывілізацыю (у 2 знач.).

|| прым. цывілізатарскі, ✂.

  • Цывілізатарская місія.

цывілізацыя, ✂, ж.

  1. Ступень грамадскага развіцця, яе матэрыяльнай і духоўнай культуры, характэрная для той ці іншай грамадска-палітычнай фармацыі.

    • Антычная ц.
  2. Сучасная сусветная культура (у 1 знач.).

цывільны, ✂.

Не ваенны, грамадзянскі.

  • Ц. касцюм.
  • Цывільнае права.

цыганачка, ✂, ж.

  1. Памянш.-ласк. да цыганка.

  2. Руская народная песня і танец на музыку гэтай песні.

цыганіць, ✂; незак. (разм.).

Выпрошваць, выманьваць.

|| зак. выцыганіць, ✂.

цыганы, ✂, м.

Народ індыйскага паходжання, які жыве пераважна качавымі і паўкачавымі этнічнымі групамі ў розных краінах свету.

|| ж. цыганка, ✂.

|| прым. цыганскі, ✂.

  • Ц. табар.

цыгара, ✂, ж.

Туга скручанае ў трубку тытунёвае лісце для курэння.

  • Курыць цыгары.

|| прым. цыгарны, ✂.

  • Ц. дым.

цыгарападобны, ✂.

Падобны па форме і выгляду на цыгару.

  • Ц. дырыжабль.

|| наз. цыгарападобнасць, ✂.