Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

спусцісты, .

Які паступова спускаецца; пакаты, не круты.

  • С. бераг.

|| наз. спусцістасць, .

спусціцца, ; зак.

  1. Перамясціцца зверху ўніз.

    • С. з гары.
    • С. ў склеп.
    • С. на зямлю (таксама перан. ад мар, летуценняў вярнуцца да рэчаіснасці).
  2. на што і без дапаўнення. Пра птушак, насякомых, лятальныя апараты: прызямліцца, сесці.

    • Верталёт спусціўся на выган.
  3. перан. Пра ноч, імглу, туман і пад.: наступіць, насунуцца.

    • На зямлю спусцілася ноч.
  4. Дайсці да заняпаду, разарыцца (разм.).

    • С. з грошай.
  5. Сарвацца з чаго-н., што ўтрымлівае.

    • Курок спусціўся сам па сабе.

|| незак. спускацца, .

|| наз. спуск, .

спусціць, ; зак.

  1. Перамясціць зверху ўніз.

    • С. вяроўку.
    • С. бульбу ў склеп.
    • С. каго-н. з лесвіцы (таксама перан. выгнаць, прагнаць; разм.).
  2. Паставіць на ваду (пра судна).

    • С. новы карабель.
  3. Пусціць, вызваліўшы ад прывязі.

    • С. сабаку з ланцуга.
  4. Пераслаць, накіраваць што-н. у ніжэйстаячую арганізацыю.

    • С. распараджэнне.
    • С. план.
  5. Выпусціць пару, вадкасць і пад. адкуль-н.

    • С. пару з катла.
    • С. ваду з радыятара.
  6. Вызваліць (якую-н. ёмістасць) ад вадкасці, газу і пад.

    • С. балон.
    • С. камеру мяча.
  7. Палягчэць у вазе (разм.).

    • С. кілаграмаў пяць.
  8. Вызваліць з замацаванага становішча (пра дэталі механізмаў).

    • С. курок.
  9. Спілаваўшы, паваліць (пра дрэва; разм.).

    • С. дзве бярозы.
  10. перан. Поўнасцю збыць, прадаць.

    • С. гаспадарку.
    • С. грошы (зрасходаваць).
  11. Збавіць цану.

    • С. колькі рублёў.
  12. перан., што і без дапаўнення. Пакінуць без пакарання які-н. учынак.

    • Гэтай правіннасці нельга с.

  • Спусціць з вока каго (разм.) — перастаць назіраць, сачыць за кім-н.

  • Спусціць юху (разм.) — разбіць нос да крыві.

|| незак. спускаць, .

|| наз. спусканне, і спуск, .

спухлы, (разм.).

Які спух, апух.