Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

спорт​1, ✂, м.

  1. Фізічныя практыкаванні для развіцця і загартоўкі арганізма.

    • Лыжны с.
  2. перан. Занятак, які з’яўляецца прадметам азартнага захаплення.

|| прым. спартыўны, ✂.

  • С. комплекс.
  • Спартыўныя гульні.

спорт... (а таксама спарт...).

Першая частка складаных слоў, якая адпавядае значэнню слова спартыўны і ўжыв., калі націск у другой частцы слова падае не на першы склад, напр. спортгарадок, спортабсталяванне.

споры, ✂, ж.

Зачаткі некаторых раслінных арганізмаў, а таксама некаторых прасцейшых жывёл, што служаць для размнажэння.

|| прым. споравы, ✂.

спорыцца, ✂; незак. (разм.).

Пра дзейнасць, працу: удавацца, прыходзіць паспяхова.

  • Работа спорыцца.

спосаб, ✂, м.

  1. Дзеянне або сістэма дзеянняў, якія прымяняюцца для ажыццяўлення чаго-н., выканання якой-н. работы.

    • С. вытворчасці.
    • С. загартоўка сталі.
  2. Характар, парадак чаго-н.

    • С. кіравання.
    • Прычыны такога спосабу жыцця.

спотайку, прысл.

Употай, цішком, непрыкметна.

  • Дзяжурны с. назіраў за тым, што адбывалася каля крамы.

споўніцца, ✂; зак.

  1. Здзейсніцца, ажыццявіцца.

    • Яго мара споўнілася.
  2. Пра час, дасягненне якога-н. узросту.

    • Споўнілася 70 гадоў з дня нараджэння вучонага.

|| незак. спаўняцца, ✂.

споўніць, ✂; зак.

Здзейсніць, ажыццявіць.

  • С. жаданне.
  • С. доўг.