Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

смута, , ж.

  1. Паўстанне, мяцеж (уст.).

    • Сеяць смуту.
  2. Душэўнае замяшанне, хваляванне.

    • С. на сэрцы.

|| прым. смутны, .

  • Смутныя часы.

смутак, , м.

Пачуццё суму, маркоты, журбы.

  • Несці с. у сэрцы.
  • С. у вачах (сумны выраз).

смуткаваць, ; незак.

  1. Гараваць з прычыны чыёй-н. смерці.

  2. Сумаваць, журыцца, перажываць смутак.

    • Смуткуе хлопец па дому.

|| наз. смуткаванне, .

смутны, .

  1. гл. смута.

  2. Які адчувае смутак; маркотны, сумны (пра чалавека).

    • Смутная дзяўчына.
    • Смутныя вочы (выражаюць смутак, бязрадасныя).
  3. Невыразны, няпэўны.

    • Смутныя намёкі.
  4. Трывожны, неспакойны, мяцежны.

    • Смутныя часы.

|| наз. смутнасць, .

смушак, , м.

Шкурка, знятая з нованароджанага ягняці некаторых каштоўных парод, а таксама футра такога ягня.

|| прым. смушкавы, .

  • Смушкавая шапка.