Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

слоены, .

Пра цеста і вырабы з яго: такі, які расслойваецца пасля выпечкі.

  • Слоенае цеста.
  • С. торт.

слоік, , м.

Невялікая шкляная або гліняная пасудзіна.

  • С. з кампотам.

|| прым. слоікавы, .

слой, , м.

  1. Маса якога-н. рэчыва, якая пакрывае паверхню чаго-н., або пласт чаго-н.

    • С. гліны.
    • С. тлушчу.
  2. перан., звычайна Тая або іншая група людзей, насельніцтва, грамадства.

    • Шырокія слаі інтэлігенцыі.

слойка, , ж. (разм.).

  1. гл. слаіць.

  2. Булачка з слоенага цеста.

слон, , м.

  1. Буйное млекакормячае трапічных краін з доўгім хобатам і двума біўнямі.

    • Слана не заўважыць (перан. не бачыць самага важнага, вялікага).
  2. Шахматная фігура, якая можа перамяшчацца на любую колькасць клетак па дыяганалі.

|| памянш.-ласк. слонік, .

|| прым. слановы, .

  • Вырабы са слановай косці.
  • Слановы ногі.

  • Слановая хвароба — тое, што і слановасць.

слонападобны, .

Вельмі вялікі і тоўсты.

  • Слонападобная фігура.

|| наз. слонападобнасць, .

слонка, , ж.

Лясная птушка з рудавата-бурым апярэннем; лясны кулік; вальдшнэп.

|| прым. слонкавы, .

слота, і слата, , ж. (разм.).

Вадкая гразь на зямлі, на дарогах.

  • Асенняя с.

|| прым. слотны, .

слоўнік, , м.

  1. Лексіка, слоўнікавы склад мовы, дыялекту, якой-н. сацыяльнай групы, асобнага пісьменніка і пад.

  2. Даведачная кніга, якая змяшчае словы (або марфемы, словазлучэнні, ідыёмы і пад.), размешчаныя ў пэўным парадку, тлумачыць значэнні ўключаных адзінак, дае розную інфармацыю пра іх ці іх пераклад на іншую мову або паведамляе звесткі аб прадметах, абазначаемых словамі.

    • Тлумачальны с.
    • Беларуска-рускі с.
    • Дыялектны с.
    • С. мовы Якуба Коласа.
    • Энцыклапедычны с.
    • Этымалагічны с.
    • Гістарычны с. беларускай мовы.
  3. Спіс слоў для слоўніка, рэестр.

  • Частотны слоўнік — тып слоўніка, у якім даюцца лічбавыя характарыстыкі ўжывальнасці слоў (словаформ, словазлучэнняў) у якой-н. мове.

|| прым. слоўнікавы, .

  • Слоўнікавая работа.