Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

скульптура, ✂, ж.

  1. Майстэрства стварэння аб’ёмных мастацкіх твораў шляхам разьбы, высякання, лепкі або адліўкі, коўкі, чаканкі.

  2. Твор такога мастацтва, а таксама сукупнасць такіх твораў. Скульптуры, выкананыя на высокім мастацкім узроўні.

|| прым. скульптурны, ✂.

  • С. партрэт.

скумбрыя, ✂, ж.

Невялікая марская прамысловая рыба.

|| прым. скумбрыевы, ✂.

скунс, ✂, м.

Драпежны звярок сямейства куніц з каштоўным футрам, які водзіцца ў Паўночнай і Цэнтральнай Амерыцы, а таксама футра гэтага звярка.

|| прым. скунсавы, ✂.

скупасць, ✂, ж.

  1. гл. скулы.

  2. Празмерная беражлівасць, нежаданне траціць грошы.

скупеча, ✂, м.; ✂, ж., ✂ (разм. неадабр.).

Скупы чалавек.

скупіцца, ✂; незак.

Неахвотна расходаваць, аддаваць; быць празмерна ашчадным.

  • Не с. на добрыя словы (перан. лёгка гаварыць каму-н. прыемнае).

|| зак. паскупіцца, ✂.

скупіць​1, ✂; зак. (разм.).

Сабраць у адно месца, стоўпіць.

  • С. кароў.

скупіць​2, ✂; зак.

Купіць (усё, многае).

  • С. многа кніг.

|| незак. скупляць, ✂ і скупліваць, ✂.

|| наз. скупка, ✂.

|| прым. скупачны, ✂ і скупны, ✂.

скупка, ✂, ж.

  1. гл. скупіць.

  2. Камісійны магазін, дзе скупліваюць рэчы (разм.).

    • Здаць паліто ў скупку.

скупшчык, ✂, м.

Той, хто скупляе што-н. для перапродажу або іншых мэт.

|| ж. скупшчыца, ✂.

|| прым. скупшчыцкі, ✂.