Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

сераль, ✂, м.

  1. Палац турэцкага султана.

  2. Тое, што і гарэм.

серафім, ✂, м.

У хрысціянскай міфалогіі — шасцікрылы анёл.

сербалужыцкі, ✂.

  1. гл. сербалужычане.

  2. Тое, што і лужыцкі.

    • Сербалужыцкая літаратура (на верхня- і ніжнялужыцкай літаратурных мовах).

сербалужычане, ✂, м.

Тое, што і лужычане.

|| ж. сербалужычанка, ✂.

|| прым. сербалужыцкі, ✂.

сербануць, ✂; зак.

  1. гл. сёрбаць.

  2. чаго. З’есці трохі чаго-н. вадкага (разм.).

    • Сербанула булёну і пабегла.

сербы, ✂, м.

Паўднёваславянскі народ, які складае асноўнае насельніцтва Сербіі.

|| ж. сербка, ✂.

|| прым. сербскі, ✂.

сервант, ✂, м.

Род шафы для пасуды і сталовай бялізны.

|| прым. сервантны, ✂.

сервелат, ✂, м.

Гатунак вэнджанай каўбасы.

сервіз, ✂, м.

Поўны набор сталовай або чайнай пасуды на пэўную колькасць чалавек.

|| прым. сервізны, ✂.

сервіраваць, ✂; зак. і незак.

Падрыхтаваць (падрыхтоўваць) стол для яды, расстаўляючы пасуду і стравы.

  • С. стол.
  • С. абед.

|| наз. сервіраванне, ✂ і сервіроўка, ✂.

|| прым. сервіровачны, ✂.