Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

сенбернар, ✂, м.

Парода даўгашэрсных вялікіх і дужых сабак.

сені, ✂.

Памяшканне паміж жылой часткай дома і ганкам у вясковых хатах.

  • С. без падлогі.

|| памянш. сенцы, ✂.

|| прым. сенечны, ✂ і сенны, ✂.

сенсар, ✂, м. (спец.).

  1. Першасны вымяральны пераўтваральнік, датчык.

  2. Адчувальны элемент.

|| прым. сенсарны, ✂.

сенсацыйны, ✂.

Які выклікае сенсацыю.

  • Сенсацыйныя падзеі.
  • Сенсацыйная навіна.

|| наз. сенсацыйнасць, ✂.

сенсацыя, ✂, ж.

  1. Моцнае ўражанне ад якой-н. падзеі.

    • Кніга выклікала сенсацыю.
  2. Падзея, паведамленне, якія выклікаюць такое ўражанне.

    • Газетная с.

сенсорны, ✂, (спец.).

Звязаны з пачуццямі, з органамі пачуццяў.

  • Сенсорнае выхаванне.
  • Сенсорная рэакцыя.

сенсуалізм, ✂, м.

Філасофскі кірунак, які прызнае адчуванне, успрыманне адзінай крыніцай пазнання.

|| прым. сенсуалістычны, ✂.

сенсуаліст, ✂, м.

Паслядоўнік сенсуалізму.

|| ж. сенсуалістка, ✂.

сенсуальны, ✂.

Заснаваны на суб’ектыўных пачуццях, адчуваннях.

|| наз. сенсуальнасць, ✂.

сентыменталізм, ✂, м.

  1. Напрамак у літаратуры і мастацтве 18 — пач. 19 стст., які характарызуецца асаблівай увагай да духоўнага жыцця чалавека, пачуццёвасцю і ідэалізаваным паказам людзей, жыццёвых сітуацый, прыроды.

  2. Сентыментальныя (у 2 знач.) адносіны да чаго-н. (кніжн.).

|| прым. сентыменталісцкі, ✂.