Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

сельскагаспадарчы, .

Які мае адносіны да сельскай гаспадаркі.

  • Сельскагаспадарчая тэхніка.

сельскі, .

  1. гл. сяло.

  2. Які мае адносіны да жыцця і дзейнасці вёскі, вясковы.

    • С. клуб.
    • Сельская мясцовасць.

  • Сельская гаспадарка — галіна народнай гаспадаркі, якая займаецца вырошчваннем сельскагаспадарчых культур і развядзеннем жывёл для атрымання прадукцыі раслінаводства і жывёлагадоўлі, а таксама першасная перапрацоўка гэтай прадукцыі.

сельтэрскі, :

  • сельтэрская вада або сельтэрская, ж. — мінеральная саляна-вуглякіслая вада, а таксама аналагічная штучная вада.

    • Выпіць сельтэрскай.

селядзец, , м.

Невялікая марская прамысловая рыба, якая ўжываецца ў ежу ў засоленым ці вэнджаным выглядзе.

  • Сярэднесалёны с.
  • Як у бочцы селядцоў (пра мноства людзей у цесным памяшканні; разм.).

|| прым. селядцовы, .

  • С. промысел.
  • Сямейства селядцовых (наз.).

селядзечніца, , ж.

Прадаўгаватая талерка для падачы на стол селядцоў.

селядзёўка, , ж. (разм.).

Бочка ад селядцоў.

селязёнка, , ж.

Крывятворны орган, размешчаны ў брушной поласці арганізма пазваночных жывёл і чалавека, які ўдзельнічае ў абмене рэчываў.

|| прым. селязёначны, .

селянін, , м.

Жыхар вёскі, які заняты апрацоўкай зямлі, вырошчваннем сельскагаспадарчых культур і развядзеннем сельскагаспадарчай жывёлы як сваёй асноўнай работай.

|| ж. сялянка, .

|| прым. сялянскі, .