Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

рэфлексія, ✂, ж. (кніжн.).

Роздум пра свой унутраны стан, самааналіз.

  • Схільнасць да рэфлексіі.

|| прым. рэфлексіўны, ✂.

рэфлектар, ✂, м.

  1. Тэлескоп з увагнутым люстрам або сістэмай люстраў.

  2. Адбівальнік прамянёў у форме ўвагнутай паліраванай паверхні.

    • Лямпа з рэфлектарам.

|| прым. рэфлектарны, ✂.

рэформа, ✂, ж.

  1. Пераўтварэнне, змена, перабудова чаго-н.

    • Р. адукацыі.
    • Р. правапісу.
    • Грашовая р.
  2. Пераўтварэнне ў якой-н. галіне палітычнага жыцця, якое не датычыць асноў існуючага сацыяльнага ладу.

    • Палітычныя рэформы.

|| прым. рэформенны, ✂.

рэфрактар, ✂, м. (спец.).

Тэлескоп з лінзавым аб’ектывам.

|| прым. рэфрактарны, ✂.

рэфракцыя, ✂, ж. (спец.).

Пераламленне светлавога праменя ў атмасферы, а таксама змена напрамку гукавых ваганняў з-за неаднароднасці асяроддзя.

  • Р. святла.
  • Р. гука.

|| прым. рэфракцыйны, ✂.

  • Рэфракцыйная з’ява.

рэфрыжэратар, ✂, м. (спец.).

  1. Частка халадзільнай машыны, у якой за кошт выпарэння вадкасці атрымліваецца нізкая тэмпература, ахаладжальнік.

  2. Судна, вагон або аўтамабіль, забяспечаныя халадзільнымі ўстаноўкамі.

|| прым. рэфрыжэратарны, ✂.

рэфрэн, ✂, м. (спец.).

  1. Радок або страфа, якія ў пэўным парадку паўтараюцца ў вершы.

  2. Тэма музычнага твора, якая шматкратна паўтараецца і змацоўвае яго будову.

|| прым. рэфрэнны, ✂.